«Пераконваюся ў важнасці намаганняў тых, хто тут застаецца і тут працуе». Палітвязень Акіхіра Гаеўскі-Ханада даслаў вестачку з-за кратаў
Актывіст анархісцкага руху Акіхіра Гаеўскі-Ханада ўтрымліваецца за кратамі ўжо больш за 27 месяцаў. У Мінгарсудзе 6 верасня яму прысудзілі 16 гадоў калоніі па справе «Рэвалюцыйнага дзеяння». Нядаўна ён даслаў ліст на волю, піша «Вясна».
20.11.2022 / 17:30
«…З аднаго боку, не магу не парадавацца за тых, хто можа забяспечыць сабе нейкі спакой на чужыне. Але, з другога боку, ёсць адчуванне пусцеючай прасторы навокал і, што самае галоўнае, пераконваюся ў важнасці намаганняў тых, хто тут застаецца і тут працуе. Дзякуй, гэта вельмі патрэбны і бясцэнны ўнёсак».
Пакуль Акіхіра і яшчэ дзевяць палітвязняў чакаюць апеляцыю, кожны можа падтрымаць іх грашовымі пераводамі, пасылкамі, медыцынскімі бандэролькамі і тэлеграмамі.