Патрон стаў першым у гісторыі «Сабакам добрай волі» ЮНІСЕФ

ЮНІСЕФ і Патрон падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве да Сусветнага дня дзіцяці, а Патрон атрымаў тытул першага ў свеце «Сабакі добрай волі».

21.11.2022 / 10:23

«Няма дзіцяці ва Украіне, якое б не ведала пра Патрона. Патрон заваяваў давер і сэрцы ўсіх украінцаў, і разам з ЮНІСЕФ Патрон будзе прасоўваць вельмі важныя рэчы для ўкраінскага грамадства, такія як мінная асвета і псіхічнае здароўе», — адзначыў старшыня Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) ва Украіне Мурат Шахін.

Ён падкрэсліў, што дзякуючы сваім уладальнікам Патрон як ніхто іншы ведае ўсё пра выбухованебяспечныя прадметы і замініраваныя палі і месцы і пастаянна далучаецца да актыўнасці з міннай асветы. Таксама ён умее падбадзёрыць, шчыра паспачуваць, з пачуццём гумару суцешыць.

Nashaniva.com