Рэцэпт на выхадныя. Чыпсы з гародніны — незвычайна, проста і эканомна
Гэтыя чыпсы запамінаюцца, многім падабаюцца. І пры гэтым яны вельмі здаровыя. Морква, бурак, батат, пастарнак, сельдэрэй — іх можна рабіць з чаго хочаш. У нашым рэцэпце чыпсы трэба гатаваць у духоўцы, але яе можна замяніць і на аэрагрыль ці фрыцюрніцу — мы падкажам, як.
27.11.2022 / 12:19
Фота: BBC Food
Каб згатаваць чыпсы з гародніны, вам спатрэбяцца:
- 2 ачышчаныя і тонка нарэзаныя буракі
- 2 ачышчаныя і тонка нарэзаныя морквіны
- 1 вялікі пастарнак, ачышчаны і тонка нарэзаны
- 1 сталовая лыжка алею
- палова чайнай лыжкі сушанага арэгана ці правансальскіх траў (калі любіце)
- чвэрць чайнай лыжкі сушанага часнаку
- соль і молаты чорны перац
- Раскладзіце гародніну на блясе для выпякання і прасушыце яе сурвэткамі або чыстым ручніком — напрыклад, папяровым. Калі ў вас ёсць час, пакіньце гародніну загорнутай у папяровы ручнік на 5-10 хвілін, бо гэта зробіць яе больш хрусткай.
- Разагрэйце духоўку да 190 градусаў.
- Пакладзіце гародніну ў вялікую міску, апырскайце яе алеем, прыпраўце соллю і перцам. Перамяшайце гародніну, каб усе яе кавалкі былі змазаныя алеем. Раўнамерна раскладзіце гародніну па дзвюх бляхах. Выпякайце яе ў духоўцы 15 хвілін, потым перавярніце і выпякайце яшчэ 8—12 хвілін, пакуль гародніна не падсушыцца і не стане залаціста-карычневай. Калі замест духоўкі ў вас фрыцюрніца, гатуйце чыпсы 5—7 хвілін пры тэмпературы 180 градусаў або пакуль яны не падсушацца і не стануць карычневымі.
- Пасыпце спецыямі, калі вы іх выкарыстоўваеце, і пакіньце гародніну, каб яна астыла перад падачай. Лепш за ўсё з’есці чыпсы ў дзень гатавання, але іх можна захоўваць у кантэйнеры без доступу паветра да трох дзён. Перад падачай пастаўце чыпсы ў гарачую духоўку на 3 хвіліны, пасля гэтага яны павінны застацца хрусткімі назаўсёды.
- Каб знізіць колькасць смецця на кухні, вы можаце рабіць такія чыпсы са скурак любой сырой гародніны. Прыпраўце іх, як сказана вышэй, і гатуйце ў духоўцы пры тэмпературы 190 градусаў 12—15 хвілін або ў фрыцюрніцы пры тэмпературы 180 градусаў 8—10 хвілін.