Лізавета ІІ памерла ад міеломы

У апошнія месяцы жыцця брытанская каралева Лізавета II змагалася з множнай міеломай, для якой характэрна паражэнне касцявога мозгу, паведаміла газета Independent са спасылкай на новую кнігу тэлевядучага, пісьменніка і сябра таксама ўжо памерлага мужа каралевы Гайлса Брандрэта.

27.11.2022 / 14:29

Лізавета ІІ. Фота: Global Look Press

«Я чуў, што ў каралевы была нейкая форма міеломы — раку касцявога мозгу — што патлумачыла б яе стомленасць, страту вагі і «праблемы з перамяшчэннем», пра якія нам часта казалі прыкладна на працягу апошняга года яе жыцця», —

напісаў Брандрэт у сваёй новай біяграфічнай кнізе «Лізавета: інтымны партрэт».

Для гэтага захворвання характэрна паражэнне касцявога мозгу. Найбольш частыя сімптомы — боль у касцях, асабліва ў тазе і паясніцы.

Лізавета II памерла ў замку Балмарал у Шатландыі ва ўзросце 96 гадоў. Яна знаходзілася на троне даўжэй за ўсіх у брытанскай гісторыі — 70 гадоў і 7 месяцаў.

Nashaniva.com