Топ-10 самых надзейных аўто гэтага года

Вось як выглядае рэйтынг ад амерыканскага часопіса Consumer Reports, чые эксперты робяць такі агляд штогод.

27.11.2022 / 17:48

Toyota Corolla. Фота: Toyota

Найбольш надзейным тыпам аўто застаюцца седаны. Іх сярэдні бал складае 58. У красовераў і ўседарожнікаў сярэдні бал 51, у мінівэнаў і пікапаў — 44 і 39 адпаведна.

Пры ацэнцы аўто эксперты ўлічвалі многія фактары, нават такія дробязі, як скрып, а таксама сур'ёзныя паломкі накшталт псавання трансмісіі.

Топ-10 для 2022 года выглядае так:

1. Toyota Corolla Hybrid

2. Lexus GX

3. Mini Cooper

4. Toyota Prius

5. Mazda MX—5 Miata

6. Lincoln Corsair

7. Toyota Corolla

8. Subaru Crosstrek

9. BMW 3 Series

10. Toyota Prius Prime

Калі казаць пра вытворцаў, то ў топе амерыканскіх экспертаў Toyota, Lexus, BMW, Mazda і Honda.

Nashaniva.com