На сітуацыю з Марыяй Калеснікавай звярнуў увагу Дзярждэпартамент ЗША

Прэс-сакратар Дзярждэпартамента ЗША Нэд Прайс напісаў у твітары, што рэжым Лукашэнкі мае быць прыцягнуты да адказнасці.

30.11.2022 / 21:25

«Рэжым у Беларусі нясе поўную адказнасць за здароўе і дабрабыт Марыі Калеснікавай, а таксама астатніх 1 440 палітвязняў. Усе, хто мае дачыненне да гэтага, будуць прыцягнутыя да адказнасці», — заявіў афіцыйны прадстаўнік амерыканскага знешнепалітычнага ведамства.

Учора стала вядома, што Марыя Калеснікава патрапіла ў рэанімацыю гомельскай бальніцы. Адваката да яе не пускаюць, а яе родным, а адпаведна і грамадскасці, адмаўляюцца паведаміць дыягназ. 

Nashaniva.com