Яшчэ ў адным горадзе захацелі мець вуліцу Філарэта

У Беларусі можа з'явіцца яшчэ адзін горад, у якім адну з вуліц пераймянуюць у гонар Мітрапаліта Філарэта. Грамадскія слуханні па гэтым пытанні праходзяць у Лідзе.

01.12.2022 / 23:47

Вуліца Ленінская ў Лідзе. Фота: wikimapia.org

Як паведамляе прэс-служба Лідскага райвыканкама, гаворка ідзе аб перайменаванні часткі вуліцы Ленінскай — ад яе перасячэння з вуліцай Савецкай да скрыжавання з вуліцай Качана.

Грамадскае абмеркаванне будзе доўжыцца да 29 снежня 2022 года. Свае прапановы жыхарам Ліды прапануецца адпраўляць на адрас райвыканкама.

Nashaniva.com