Марыя Калеснікава застанецца ў бальніцы да панядзелка

Сёння бацька Машы Аляксандр Калеснікаў сустрэўся з доктарам, паведаміў штаб Віктара Бабарыкі.

02.12.2022 / 14:41

Доктар распавёў, што «Марыя паснедала, адчувае сябе нармальна, і запэўніў: лячэнне працягваецца па пратаколе, усім неабходным яна забяспечана. Дактары робяць усё магчымае».

Калі вы ці вашы знаёмыя працуюць у бальніцы Гомеля і вы маеце больш інфармацыі пра Марыю Калеснікаву, пішыце нам у @nasa_niva_bot ці на nivanasha@gmail.com. Альбо — асабіста тым журналістам і рэдактарам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце і якім давяраеце (лепш — у сігнал ці тэлеграм).

Чытайце таксама:

«Яе ахоўваюць трое, адзін — з аўтаматам». Што вядома пра Марыю Калеснікаву, якая трапіла ў рэанімацыю

Марыя Калеснікава трапіла ў рэанімацыю гомельскай бальніцы

Nashaniva.com