Мастака Алеся Пушкіна этапавалі ў гродзенскую турму

Алеся Пушкіна з 22 лістапада перавялі ў гродзенскую турму № 1 на строгі рэжым, піша «Вясна».

03.12.2022 / 15:03

Нагадаем, суддзя Івацэвіцкага раёна Аляксандр Кірыловіч 11 лістапада пастанавіў перавесці Алеся Пушкіна на турэмны рэжым тэрмінам на паўтара года. 

Мастака затрымалі 30 сакавіка 2021 года. Яго абвінавацілі паводле арт. 370 КК і ч. 3 арт. 130 КК. 25 сакавіка Алесь Пушкін парэзаў сабе жывот на знак пратэсту. За гэта яго на 13 сутак змясцілі ў карцар. 30 сакавіка 2022 Пушкіна асудзілі да 5 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму. Адміністрацыя калоніі № 22 у жніўні пакарала Пушкіна пяццю месяцамі ў ПКТ.

Падтрымайце мастака лістамі салідарнасці: Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Аляксандру Мікалаевічу Пушкіну

Чытайце таксама:

Палітзняволенага мастака Алеся Пушкіна пераводзяць у турму на паўтара года

Nashaniva.com