На фестывалі, арганізаваным Свята-Еліcавецінскім манастыром, падлеткаў вучылі збіраць і разбіраць аўтаматы

Маладзёжны спартыўны фестываль «Арляняты вучацца лятаць» ладзіўся на базе манастыра яшчэ ў верасні, і ў афіцыйным фотарэпартажы з гэтай падзеі мілітарысцкі элемент не падкрэсліваўся. Аднак тэлеграм-канал «Хрысціяне супраць вайны!» заўважыў: фотасправаздачу таго, што там адбывалася, размясціў на сваёй старонцы ў фэйсбуку запрошаны спікер, кіраўнік «рускамірнага» ваенна-патрыятычнага цэнтра «Казачы Спас» Пётр Шапко.

05.12.2022 / 01:09

У раскладзе фестывалю пункт праграмы, які курыраваў Шапко, быў пададзены як гутарка «Што вызначае жыццё чалавека». 

Nashaniva.com