Венгрыя заблакавала выдзяленне Украіне €18 млрд у 2023 годзе
Міністр фінансаў Чэхіі Збігнеў Станюра звярнуўся ў Камісію па эканоміцы і фінансах ЕС, каб знайсці альтэрнатыўнае рашэнне, як дапамагчы Кіеву, якое падтрымаюць усе члены Еўрасаюза.
06.12.2022 / 16:43
Прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан. Фота: Darko Vojinovic / AP Photo
Венгрыя наклала вета на пакет фінансавай дапамогі Украіне ў памеры €18 млрд ($18,9 млрд) у 2023 годзе, паведаміла агенцтва Associated Press.
«Венгрыя выступае супраць змены фінансавага заканадаўства», — заявіў міністр фінансаў Венгрыі Міхай Варга ў Бруселі на пасяджэнні Рады па эканамічных і фінансавых пытаннях ЕС.
Як піша агенцтва, з-за вета Венгрыі астатнім 26 краінам — сябрам ЕС неабходна распрацаваць новы, больш складаны план, каб гарантаваць Кіеву, што дапамога працягне паступаць у 2023 годзе.