«Усё вельмі проста. Прэч з Украіны». Міжнародны спартыўны функцыянер сказаў, калі здымуць санкцыі

Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі лёгкай атлетыкі Себасцьян Коу выказаўся пра нежаданне здымаць спартыўныя санкцыі з Расіі і Беларусі, прытым зрабіў гэта лаканічна і адназначна.

07.12.2022 / 17:39

На Сусветнай радзе па лёгкай атлетыцы, якая праходзіла 29—30 лістапада ў Рыме, ён заявіў: «Усё вельмі проста. Прэч з Украіны».

Раней прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта Томас Бах таксама падтрымаў працяг санкцый супраць Расіі і Беларусі на форуме Глабальнай асацыяцыі міжнародных спартыўных федэрацый.

Чытайце таксама:

Выканкам МАК працягнуў санкцыі супраць беларускіх спартсменаў

Прэзідэнт МАК: Мы павінны ўводзіць санкцыі супраць тых, хто вінаваты ў развязванні вайны

Nashaniva.com