«Алена, дзе наша Мівіна?». У першыя дні вайны Зяленскі еў макарону хуткага прыгатавання. Украінскія сацсеткі кпяць

Ва ўкраінскім сегменце сацыяльных сетак жыва абмяркоўваюць заяву прэс-сакратара прэзідэнта Украіны Сяргея Нікіфарава, які распавёў пра аскетычныя падрабязнасці жыцця каманды Уладзіміра Зяленскага ў першыя дні расійскага ўварвання ва Украіну, піша «Бі-бі-сі».

07.12.2022 / 21:24

Прэс-сакратар распавёў, што яму, як і астатнім, давялося пераехаць жыць на працу і ўмовы там былі не найлепшымі.

«Аскетычныя ўмовы, але самае неабходнае было: душ — на калідоры, маленькія пакойчыкі з нізкімі столямі. Усё такое — з мінулага, адначасова чысценька і акуратна. Металапластыкавыя дзверы і прыгожыя святлодыёдныя лямпы надавалі сучасны выгляд. Нас там было нямала. Мой пакой быў праз двое дзвярэй ад прэзідэнта», — распавёў Нікіфараў.

Харчаванне, па яго словах, у першыя дні таксама «было не вельмі якасным».

«Разводзілі «Мівіну» нават не гарачай, а цёплай вадой, з-за гэтага яна як трэба не размакала. Але гэта літаральна першыя дні, потым паступова з ежай сітуацыя палепшылася», — заявіў Нікіфраў.

«Мівіна» — гандлёвая марка макароны хуткага прыгатавання, якая заваявала на ўкраінскім рынку абсалютнае лідарства. Яна вядомая як танная, хуткая і простая ў гатаванні — сухую локшыну дастаткова заліць кіпенем і пакінуць на некалькі хвілін.

«Мівіну» асацыююць з жыццём у паходных умовах і галоднымі і беднымі часамі ў 90-я.

Прадукт запусціў на ўкраінскім рынку ў 1995 годзе ў Харкаве мігрант з В'етнама Фам Нят Віонг. Ён зарабіў на ёй капітал і пасля стаў першым мільярдэрам у сябе на радзіме і самым багатым чалавекам В'етнама.

З 2010 года яго кампанію «Тэхнаком», якая займалася вытворчасцю «Мівіны», выкупіла група Nestlé.

«Не жыццё, а суцэльны боль»

Заявы Нікіфарава справакавалі цэлую хвалю жартаў. Карыстальнікі здзіўляюцца, чаму ў офісе прэзідэнта не паклапаціліся пра запасы больш пажыўнай ежы, і не могуць зразумець, чаму на Банкавай не было нават кіпеню, каб запарыць локшыну як мае быць.

«Добра, што Юзіка не з'елі», — іранізуе карыстальнік Святлана Кавальчук, маючы на ўвазе даўняга калегу Зяленскага па гумарыстычных выступах Юрыя Караўчанкава, вядомага па сцэнічнай мянушцы «Юзік».

Ну ок, трохи розберемось з кейсом "Зеленський і мівіна".
Припустимо, Нікіфоров не бреше, і десь приблизно так воно ті було. Що з цього витікає?
1. Чуваки, які, на хвилинку, керують чималенькою країною, напевне знаючи про вторгнення, не зробили запасу продуктів навіть для себе ⬇️

— Луиза Чкалова (@luiza4kaLova_) December 7, 2022

«То сняданкаў не гатуюць, то «Мівіна» не размокла, гэта не жыццё, а суцэльны боль у кіеўскіх хлопцаў, не тое, што ў дзяўчат УСУ дзесьці на Данбасе», — жартуе карыстальніца Дар'я Андрусенка-Якацюк, апублікаваўшы ўласнае фота з бутэрбродам з чырвонай ікрой.

У апазіцыі ўзяліся жартаваць, што гасцінна б накармілі прэзідэнцкую каманду, таму што, маўляў, у першыя дні вайны ў іх у штабе палявая кухня працавала значна лепш.

«Атрымліваецца, што ў АП сотні супрацоўнікаў, а паклапаціцца пра прэзідэнта, на якім сёння каласальная нагрузка, няма каму, — адзначыла ў фэйсбуку сустаршыня фракцыі «Еўрапейская салідарнасць» Ірына Герашчанка. — Мы, дарэчы, шчыра прапаноўвалі ўладам руку дапамогі з першага дня вайны. Калі б ведалі пра «Мівіну» — арганізавалі б падвоз гарачых абедаў у Офіс».

Асобныя карыстальнікі мяркуюць, што прэс-сакратар прэзідэнта мог быць не да канца шчырым у інтэрв'ю і трохі перабольшыў аскетычнасць ваенных будняў у АП.

«Гэтая «разбаўленая мівіна» — ужо цяпер асаблівы сімвал зэўлады і новай локшыны на вушах украінцаў і ўсяго свету», — абураецца карыстальнік Гоша Штэрн.

Мівіна - незламна, поки не розбавлена. pic.twitter.com/jbjqU5wrqr

— Андрій Карпов (@andrey_poltava_) December 6, 2022

Nashaniva.com