Кот перапыніў прэс-канферэнцыю зборнай Бразіліі ВІДЭА

Кот умяшаўся ў прэс-канферэнцыю зборнай Бразіліі на чэмпіянаце свету па футболе ў Катары.

07.12.2022 / 22:59

Пасля чарговай трэніроўкі форвард «Рэала» Вінісіус Жуніяр спакойна адказваў на пытанні журналістаў, а кот у гэты час знаходзіўся ў зале. Але праз некаторы час ён вырашыў заскочыць на стол, чым выклікаў смех футбаліста.

Пасля гэтага супрацоўнік прэс-службы зборнай Бразіліі даволі груба ўзяў ката за шкірку і выкінуў са стала, што выклікала незадаволенасць прысутных.

Зборнай Бразіліі 9 снежня трэба правесці матч 1/4 фіналу супраць каманды Харватыі.

Nashaniva.com