«Мінсктранс» адмяніў рэйсы на Новы год у Рыгу, Вільню, Коўна і Варшаву

На Новы год, 31 снежня і 1 студзеня, прадпрыемства «Мінсктранс» адмяняе рэйсы ў Польшчу, Літву і Латвію, піша Office Life. Як расказалі карэспандэнту выдання на гарачай лініі прадпрыемства, пасажырам, якія ўжо купілі квіткі, трэба здаць іх па месцы набыцця.

13.12.2022 / 16:50

У суботу, 31 снежня, адмененыя рэйсы паміж Мінскам і Рыгай, Мінскам і Коўна, а таксама Мінскам і Варшавай. У нядзелю, 1 студзеня, не будзе аўтобусаў Мінск — Рыга, Мінск — Вільня і Мінск — Варшава.

Як растлумачылі прадстаўнікі «Мінсктранса», у Новы год звычайна рэйсаў і не было. Квіткоў на гэты час прадаюць няшмат, таму аўтобусы адмяняюць, каб кіроўцам не давялося навагоднюю ноч праводзіць у дарозе ці начаваць за мяжой.

Nashaniva.com