Палітзняволеная Вольга Класкоўская выйшла на волю з гомельскай калоніі

Былая журналістка «Народнай волі» Вольга Класкоўская цалкам адбыла тэрмін у гомельскай жаночай калоніі і сёння выйшла на волю, паведамляе «Вясна».

14.12.2022 / 10:47

У снежні 2021 года Вольгу асудзілі за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе, а ў студзені 2022-га — за каментар у адрас брэсцкага міліцыянта. За «абразу прадстаўніка ўлады» Вользе прысудзілі 1,5 года «хатняй хіміі».

Шляхам складання тэрмінаў Класкоўскай прызначылі 2 гады і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму. За ўвесь час у няволі Класкоўскую неаднаразова змяшчалі ў карцар і ў памяшканне камернага тыпу.

Nashaniva.com