У Мінску скончылі аднаўляць фасад разбуранай электрастанцыі
У Мінску скончылі работы па аднаўленні фасада першай гарадской электрастанцыі, якую разбурылі пры спробах будаўніцтва гасцініцы «Кемпінскі», паведамляе выданне Tochka.by.
16.12.2022 / 22:12
Фота: Павел Русак / Tochka.by
Работы па аднаўленні, прынамсі, памяці пра загублены будынак пачаліся ў кастрычніку і на гэты момант ужо завершаныя. Адкрыццё адбудзецца неўзабаве.