Вэлюм з калючага дроту — эпатажная мастачка прысвяціла працу палітвязням

Мастачка Цемра паказала сваю новую працу «Палон». Гэта жалобны вэлюм з узорам з калючага дроту і карона з дроту з дзвюма шклянымі слязінамі.

19.12.2022 / 13:07

Скрыншот: відэа з ютуба Цемры

Мастачка прысвяціла працу беларускім палітычным зняволеным.

«Гэтай працай я праяўляю сваю салідарнасць і выказваю захапленне сілай духу і годнасці, з якімі людзі праходзяць гэта цяжкае выпрабаванне. Беларусам, захопленым у турэмны палон за сваю чалавечнасць у барацьбе за свабоду», — напісала яна.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Ц E М Р А (@cemra_)

Цемра — мастачка родам з Гродна, цяпер жыве ў Варшаве. Такі псеўданім яна абрала, бо большая частка яе творчасці адлюстроўвае непрыгожы, цёмны бок чалавечага жыцця. Яе працы — пранізлівае, рэзкае выказванне пра актуальныя падзеі і тэмы, звязаныя з нацыянальнай ідэнтычнасцю, траўмай, культурай спажывання.

Эпатажная мастачка Цемра — пра творчасць, лёс вышыванкі з графіці і бойкі з бяздомнымі на сметніцах

Nashaniva.com