Колькі перад Новым годам каштуюць мандарыны ў Беларусі, Польшчы і Літве. Параўналі цэны
Паглядзелі, па якіх цэнах прадаюць неад'емны атрыбут навагодняга стала — мандарыны ў Беларусі, суседніх краінах ЕС і не толькі.
25.12.2022 / 09:07
У Беларусі цэны на мандарыны стартуюць з адзнакі ў 4,55 рубля за кілаграм.
Скрыншот з сайта edostavka.by
У залежнасці ад сеткі крам, цэны на самыя танныя мандарыны вагаюцца ад 5 да амаль 7 рублёў за кілаграм.
Цэны на рынку больш высокія, але і якасць прадукту звычайна вышэйшая. Мандарыны на рынках, у залежнасці ад памеру фрукта, прадаюць ад 9 да 15 рублёў за кілаграм.
Фота: «Мінская праўда»
У Літве цана за кілаграм мандарынаў падчас перадсвяточных акцый пачынаецца з 99 еўрацэнтаў (каля 2,9 рубля).
Цэны на мандарыны ў Літве
Акцыйныя цэны на кілаграм мандарынаў у Польшчы стартуюць з адзнакі ў 3,99 злотага (каля 2,5 рубля).
Фасаваныя мандарыны ў сетцы крам «Ашан» прадаюць па 7,79 злотага (каля 4,8 рубля) за кілаграм.
Скрыншот з сайта biedronka.pl
Чытачы з Францыіі кажуць, што мандарыны там цяпер каштуюць ад 1,20 еўра за кілаграм.
У Грузіі кілаграм мандарынаў каштуе ад аднаго да трох лары, гэта каля 1—3 рублёў за кілаграм.