Юрый Стыльскі — пра сустрэчу з дарослым сынам, алкаголь і грошы ТОК
Юрый Стыльскі — лідар гурта «Дай Дарогу!», самы вядомы панк-рокер Беларусі і самы вядомы чалавек Брэста. Кліп гурта на песню «Баю-бай», які выйшаў за месяц да выбараў 2020 года, стаў прароцкім: рэпрэсіўная машына сапраўды перамалола тысячы людзей. Стыльскі і аўтар песні «Бусел» — аб беларускім «чорным лебедзі», які выпадкова змятае стары рэжым.
01.01.2023 / 13:47
Але ў новым выпуску «Ток» мы амаль не гаворым пра музыку. Тут пра сустрэчу з сынам, пра існаванне якога Юрый даведаўся, калі той ужо вырас, пра алкаголь, грошы і сям’ю.
А таксама пра Брэст, «карагодную справу» і тое, як ён выпадкова ачоліў пратэст. І пасля тлумачыў міліцыянтам, што змагаецца з сатаной.
Стыльскі расказвае, як ставіцца да гастроляў ЛСП па Расіі і пазіцыі Міхалка. Тых, хто даглядзіць да канца, чакае музычны бонус.
Навігацыя для зручнасці:
00:45 — пра 2022 год і ад’езд з Беларусі
05:37 — пра ЛСП і гастролі па Расіі
08:01 — чаму ўпісаўся ў пратэст
10:28 — пра пазіцыю Міхалка
12:17 — чаму галасаваў бы за Латушку ці Пазняка
14:34 — пра Ціханоўскую
15:32 — як мянялася стаўленне да Лукашэнкі
19:03 — пра маму
23:03 — пра бацьку і алкагалізм
25:59 — пра алкаголь і наркотыкі
30:22 — як даведаўся пра існаванне дарослага сына
36:50 — пра каханне ў жыцці і карціну голай дзяўчыны ў кватэры
38:49 — пра малюнкі
42:09 — пра грошы
43:54 — пра любоў да свайго цела і зорнасць
47:27 — як заспела вайна
51:23 — пра беларусаў, якія вымушаныя маўчаць
53:13 — пра песню «Я вызваляю Беларусь праз вызваленне Украіны»
54:14 — пра службу ў Мар’інай Горцы
56:16 — пра любоў да Брэста
57:12 — пра «карагодную справу» і як ачоліў калону ў Брэсце
1:05:51 — па чым сумуе і месца сілы
1:06:46 — пра Брэсцкую крэпасць і расіян
1:09:02 — ці магчыма здушыць прагу да свабоды
1:14:06 — БОНУС: «БУСЕЛ» УЖЫВУЮ