Музыкі гурта Tor Band не выйшлі на волю і пасля 60 сутак

Сёння скончыўся чацвёрты 15-сутачны тэрмін для Дзмітрыя Галавача і Яўгена Бурло. Але на волю яны не выйшлі. Музыкаў судзяць асобна за кожную песню, якую раней унеслі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў», паведамляе «Вясна».

28.12.2022 / 19:06

Удзельнікаў гурта Tor Band разам з жонкамі затрымалі 28 кастрычніка ў Рагачове.

Па інфармацыі тэлеграм-канала «Беларусь за МКАДам», хлопцам і гэтым разам «накінулі» чарговыя 15 сутак арышту.

Nashaniva.com