Галоўчанка распавёў, аб чым марыць больш за ўсё
Але думкі прэм'ер-міністра Беларусі зусім пра іншае.
02.01.2023 / 12:44
У эфіры «Беларусь 1» Рамана Галоўчанку спыталі, аб чым ён марыць больш за ўсё.
— Аб адпачынку! — адказаў прэм'ер-міністр Беларусі.
Галоўчанка дадаў, што большасць думак так ці інакш звязана з працай, дзе ён праводзіць большую частку часу.
— Вядома, хацелася б, каб ён [2023 год] нам не прынёс узрушэнняў, які прыносілі ўсе папярэднія гады.
Галоўчанка сказаў, што ад 2023 года папрасіў найперш стабільнасці.