Рэцэпт на выхадныя. Часночная курачка з сырам: новы смак
Унутры гэтай курынай грудкі, што хаваецца за часночнай абалонкай, ёсць сюрпрыз — мяккі сыр, які растае ў роце. Гатаваць гэтую курачку не так і складана.
08.01.2023 / 21:13
Фота: BBC Food
Каб згатаваць часночную курачку з сырам, вам спатрэбіцца:
- 2 курыныя грудкі без скуры
- 20 грамаў дробна нарэзанай пятрушкі
- 150 грамаў сыру — паспрабуйце і з бры, і з мацарэлай, і з цвёрдым жоўтым сырам
- 75 грамаў масла
- 2 дробна нарэзаныя зубкі часнаку
- 3 дробна нарэзаныя кавалачкі вэнджанага бекону
- 2 жмені паніровачных сухароў
- 3 сталовыя лыжкі алею
- соль і молаты чорны перац
- Разагрэйце духоўку да 180 градусаў.
- Чатыры разы надрэжце курыныя грудкі па дыяганалі зверху, не даходзячы 2 сантыметры да нізу.
- Дробна нашаткуйце пятрушку. Нарэжце сыр саломкай.
- Абкачайце сыр у пятрушцы і начыніце ім выразаныя ў курыных грудках паглыбленні.
- Растапіце на патэльні трохі масла. Дадайце ў патэльню часнок і бекон, смажце іх тры хвіліны.
- Дадайце ў патэльню сухары і смажце яшчэ тры хвіліны.
- Паліце курыцу алеем і прыпраўце соллю і молатым чорным перцам.
- Размяркуйце па курыцы сумесь з паніровачнымі сухарамі.
- Запякайце курыцу ў духоўцы 30 хвілін.