У Польшчы будуць судзіць беларуса і расіяніна за шпіянаж на карысць Расіі

Двух мужчын затрымалі ў красавіку 2022 года.

04.01.2023 / 13:20

Фота: PAP

Вядома, што яны з 2017 года збіралі інфармацыю пра вайсковыя часці, кадравы склад, баяздольнасць і маральны стан польскага войска, а затым перадавалі ў ГРУ Расіі, піша pap.pl.

Мужчыны дзейнічалі ў раёне Беластока. Абодва жылі ў Польшчы на законных падставах, беларус раней вучыўся ў адной з ВНУ Беластока, а потым уладкаваўся на працу ў парашутна-спартыўную школу.

Паводле інфармацыі польскай пракуратуры, яны асабліва цікавіліся складам і колькасцю вайскоўцаў на мяжы з Беларуссю, у тым ліку ў сувязі з міграцыйным крызісам. Высвятлялі, што менавіта робяць вайскоўцы, якія часці там размешчаныя і як яны ўзаемадзейнічаюць з іншымі войскамі іншых краін НАТА.

З моманта затрымання мужчыны знаходзяцца пад вартай.

Nashaniva.com