Гэты спосаб вычысціць насадку для душа — найлепшы

Камень на насадцы з часам забівае дзірачкі, душ пачынае ліцца нераўнамерна. Насадку можна чысціць — гэта не пытанне.

04.01.2023 / 22:19

Фота: commons.wikimedia.org

На вашай кухні ёсць прадукты, які ідэальна для гэтага пасуюць — гэта воцат або раствор лімоннай кіслаты. 

Воцат добра растварае камень. Яго можна выкарыстоўваць, каб выдаліць з чайніка вапнавы налёт, і яго ж мы выкарыстаем, каб вычысціць насадку для душа. Дзякуючы воцату яна будзе выглядаць як новая.

Адкруціце насадку ад душавога гарнітура, каб вы маглі пакласці яе ў міску, і заліце сумессю воцату з вадой у суадносінах 1:1.

Праз некалькі хвілін можна дастаць насадку і прамыць яе — вы пабачыце, што налёт знік. Калі ж нейкія адкладанні засталіся на насадцы, пакладзіце яе ў сумесь яшчэ на 15 хвілін.

Галаваломка для хуткіх: колькі часу вам спатрэбіцца, каб знайсці ката?

Вось 7 простых лайфхакаў, дзякуючы якім ваша сантэхніка будзе блішчэць кожны дзень

Што танней — прымаць ванну ці душ? І яшчэ пяць карысных фактаў пра эканомію на камуналцы

Nashaniva.com