Эстонія мае намер першай у Еўропе перадаць замарожаныя актывы Расіі Украіне
Пасля ўварвання Расіі ва Украіну Еўрапейскі саюз замарозіў актывы Крамля, якія знаходзяцца ў яго распараджэнні, на суму 17 мільярдаў еўра, а таксама санкцыі замарозілі валютныя рэзервы Цэнтральнага банка Расіі на суму 300 мільярдаў еўра, перадае Postimees.
05.01.2023 / 08:13
Урмас Рэйнсалу. Фота: Michal Cizek / Postimees
Аднак, паколькі Еўрапейская камісія не прасоўваецца ў прыняцці рашэння аб выкарыстанні гэтых актываў, то Эстонія ўзяла справу ў свае рукі і пачынае гэты працэс самастойна.
«Еўрапейскія краіны даручылі Еўракамісіі распрацаваць юрыдычную схему, якая дазволіла б выкарыстоўваць замарожаныя актывы для дапамогі і аднаўлення Украіны. Але кансенсус па гэтым пытанні пакуль не дасягнуты», — сказаў міністр замежных спраў Урмас Рэйнсалу.
«Мы абмеркавалі гэта ва ўрадзе і вырашылі, што паралельна пачнём стварэнне юрыдычнай структуры, якая дазволіць выкарыстоўваць гэтыя грошы», — сказаў Рэйнсалу Postimees.
Па словах Рэйнсалу, такое рашэнне Эстоніі таксама стала б прэцэдэнтам з пункту гледжання міжнароднага права.