Мінчук за суткі скраў 39 тысяч рублёў і ўсё прайграў у казіно

У міліцыю з заявай аб крадзяжы грошай з разліковага рахунку звярнуўся прадстаўнік сталічнай кампаніі па продажы тавараў для дома, паведамляе тэлеграм-канал «Міліцыя Мінска».

05.01.2023 / 10:24

Аператыўнікі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ўстанавілі, што да крадзяжу датычны 28-гадовы экспедытар кампаніі. Мужчына ажыццяўляў дастаўку тавараў, а таксама прымаў аплату, у тым ліку па банкаўскай карце з выкарыстаннем тэрмінала.

За суткі мужчына зрабіў вяртанне грошай на сваю картку з выкарыстаннем тэрмінала кампаніі на суму больш за 39 тысяч рублёў. А скрадзенае прайграў у казіно.

Следчымі заведзена крымінальная справа за крадзеж шляхам мадыфікацыі камп'ютарнай тэхнікі, здзейснены ў асабліва буйным памеры.

Nashaniva.com