Максім Галкін адказаў «Героям слава!» на «Слава Украіне!»
У cеціве з'явілася відэа, зробленае, як сцвярджаецца, на канцэрце Максіма Галкіна ў Дубаі 4 студзеня. На ім артыст, рэагуючы на выгук гледача «Слава Украіне!», адказвае «Героям слава» пад авацыі залы.
05.01.2023 / 18:13
Раней у аналагічнай сітуацыі на канцэрце ў Дубаі ў навагоднюю ноч апынуўся спявак Валерый Меладзэ. Ён таксама адказаў гледачу на лозунг «Слава Украіне!», пасля чаго супраць яго пачалі дыскрэдытацыйную кампанію расійскія чыноўнікі.