Камандзір каліноўцаў апублікаваў відэа з самага пекла — з Бахмута

Камандзір батальёна «Волат» Палка Каліноўскага Ян «Беларус» Мельнікаў з франтавога Бахмута расказаў пра тое, для чаго там знаходзяцца беларускія добраахвотнікі.

07.01.2023 / 19:15

«Зараз. Тут. Сваімі ахвярамі і пралітай крывёю мы запісваем у гісторыю Украіны наш уклад у перамогу дабра над гэтым злом Мордара», — сказаў ён.

Ён дадаў, што сімвалізм прысутнасці беларусаў пры абароне Бахмута ў тым, каб сваёй справай давесці, што беларусаў, усё насельніцтва нашай краіны, усю беларускую нацыю нельга асацыяваць «з тою хунтаю, якая захапіла ўладу ў Беларусі».

Ён кажа, што ўнёсак беларускіх добраахвотнікаў пакуль рана ацэньваць, гэта зробяць праз пакаленні і, магчыма, будуць вывучаць па падручніках гісторыі.

Nashaniva.com