З'явіўся фільм пра Гары Потэра па-беларуску
З’явіўся першы пераклад на беларускую мову знакамітага фільма пра хлопчыка-чараўніка. Пакуль што дасяжны толькі фільм «Гары Потэр і філасофскі камень», паведамляе гомельскае выданне «Штодзень».
08.01.2023 / 20:39
Паглядзець стужку па-беларуску можна ў тэлеграм-канале «Кінакіпа». Пераклад і агучка першай часткі «Гары Потэра» — аматарскія.
Дагэтуль у перакладзе на беларускую мову выходзілі толькі кнігі пра Гары Потэра. У выдавецтве «Янушкевіч» выйшлі тры часткі патэрыяды: «Гары Потэр і філасофскі камень», «Гары Потэр і таемная зала», «Гары Потэр і вязень Азкабана».