«Fuck war. Kyiv in my heart!» Намесніка гендырэктара «Беларуснафты» маглі затрымаць з-за допісу ў падтрымку Украіны
26 лютага 2022 года Сяргей Патупчык пакінуў на сваёй старонцы ў інстаграме допіс: «Fuck war. Kyiv in my heart!» Менавіта гэты допіс стаў падставай для затрымання мужчыны.
09.01.2023 / 16:08
Аб гэтым «Флагштоку» паведаміла крыніца, знаёмая з сітуацыяй.
Затрыманне адбылося напрыканцы мінулага года. Прыкладна тады ж была закрытая яго старонка ў інстаграме.
Меркавалася, што ўсё абыдзецца суткамі. Але сёння стала вядома, што на Патупчыка заведзеная крымінальная справа.
Афіцыйных заяў аб затрыманні намесніка гендырэктара «Беларуснафты» Сяргея Патупчыка пакуль няма, у чым яго абвінавачваюць, невядома.