Маеце сакаліны зрок? Знайдзіце няправільны смайлік за 5 секунд

Папулярнасць малюнкаў-галаваломак не зніжаецца. Адна з такіх задачак — наступны тэст на ўспрымальнасць, дзе вам трэба знайсці неадпаведны элемент.

10.01.2023 / 23:22

На гэтым малюнку шмат смайлікаў — значкоў, якія выражаюць настрой, такіх папулярных у інтэрнэт-карыстальнікаў. Сярод шчаслівых тварыкаў можна знайсці адзін, які выражае цалкам супрацьлеглую эмоцыю, расказвае jagranjosh.com.

Ваша задача — знайсці гэты твар як мага хутчэй. Пастарайцеся адшукаць сумны смайлік усяго за 5 секунд — гэта магчыма! Каб справіцца з задачай паспяхова, трэба ўважліва, але хутка вывучыць усе смайлы.

Знайшлі смайл, які не падобны да астатніх? Калі не, паглядзіце на малюнак яшчэ раз, бо смайлік можа быць проста перад вамі. Калі трэба падказка, то майце на ўвазе, што той самы смайл НЕ знаходзіцца злева.

Хочаце хутчэй атрымаць адказ? Шукайце яго пад анонсамі.

Праверце, ці змаглі б вы паступіць у Масачусецкі тэхналагічны інстытут у 1876 годзе

Як правільна загадваць жаданні, каб яны здзяйсняліся? Тры простыя ўмовы

Гэтая задача падобная да асабліва цяжкага задання на ЦТ. Ці можаце вы знайсці адказ?

Як бачыце, смайлік сапраўды быў перад вамі!

Nashaniva.com