Дадайце соду ў пральную машыну — эфект вам спадабаецца
Шмат стагоддзяў людзі ведаюць пра незвычайныя ўласцівасці соды. Гаспадыні часта выкарыстоўвалі яе падчас прання, бо сода не толькі добра адбельвае, але і дапамагае выдаляць плямы. Як жа гэта працуе?
10.01.2023 / 22:07
Фота: pixabay.com
Адбельваць адзенне можа не толькі сода, але і разрыхляльнік. Абодва прадукты выдатна падыходзяць да адбельвання адзення, якое набыло жоўтае ці шэрае адценне, расказвае aniaradzi.pl.
Перад праннем варта замачыць адзенне ў растворы вады з содай ці разрыхляльнікам. Прыкладна праз гадзіну кіньце адзенне ў пральную машыну, дадаўшы папярэдне ў яе пральны парашок, змешаны з содай або разрыхляльнікам. Каля 1—2 сталовых лыжак будзе дастаткова.
Харчовая сода таксама вельмі добра выдаляе плямы. Каб скарыстацца гэтай яе якасцю, змяшайце 3 чайныя лыжкі соды і 2 сталовыя лыжкі воцату і натрыце атрыманай сумессю плямы. Пакіньце рэчы на гадзіну, а потым адпраўце іх у пральную машыну.
І гэта яшчэ не ўсё, бо харчовая сода можа адолець нават тлушч. Заліце тлустую пляму кіпнем і добра пасыпце яе содай — пасля прання пляма павінна знікнуць. Можна вельмі проста выдаліць плямы ад травы: для гэтага зрабіце раствор з цёплай вады і 3—4 чайных лыжак соды. Калі сода распусціцца, трэба працерці пляму растворам і памыць адзенне.
Толькі майце на ўвазе, што сода і разрыхляльнік падыходзяць не для ўсіх тканін. Калі ў вас адзенне з сінтэтыкі або далікатных матэрыялаў накшталт шоўку, шукайце іншыя магчымасці для адбельвання і вывядзення плям.