Аналена Бербак прыбыла з нечаканым візітам у Харкаў
Міністарка замежных спраў Германіі Аналена Бербак прыбыла ва ўкраінскі Харкаў з візітам, які не анансаваўся.
10.01.2023 / 19:18
Кіраўніца нямецкага знешнепалітычнага ведамства заявіла пра новыя пастаўкі ўзбраення Украіне і іншых мерах яе падтрымкі.
«Ва ўсіх кутках Украіны, ад Харкава да Херсона і Кіева, людзі павінны ведаць, што яны могуць разлічваць на нашу салідарнасць і падтрымку. Яна ўключае далейшыя пастаўкі зброі, неабходнай для вызвалення сваіх суграмадзян, якія ўсё яшчэ пакутуюць ад расійскай акупацыі», — заявіла Бербак.
Нямецкай міністарцы паказалі разбураныя аб'екты жылой інфраструктуры Харкава, які знаходзіцца недалёка ад фронту і дагэтуль час ад часу падвяргаецца абстрэлам. Бербак падкрэсліла:
«Гэты горад — сімвал абсалютнага вар'яцтва расійскай агрэсіўнай вайны ва Украіне і бясконцых пакут, з якімі людзі сутыкаюцца штодня. Гэты горад таксама сімвал неверагоднай стойкасці і мужнасці ўкраінцаў».