На мінскай запраўцы жыве варона, якая есць з рук ВІДЭА
Відэа кармлення птушкі, знятае на адной з адной з мінскіх заправак, апублікавалі ў фэйсбуку.
11.01.2023 / 01:27
«Сустрэў такую разумную птушку на запраўцы ў канцы Шаранговіча. Есць ва ўсіх з рук. Я павітаўся, а яна пайшла за мной, села на машыну і не адпускае. Давялося пайсці і ўзяць слойку. Аператарка кажа, што такое шоу ўжо некалькі дзён, наведнікам вельмі падабаецца, многія купляюць семкі ці булачку», — каментуецца відэа.