На рынках забароняць прадаваць тварог і масла на вагу
Забарона пачне дзейнічаць з 22 студзеня, яна ўводзіцца пастановай Саўміна №964, апублікаванай на pravo.by.
11.01.2023 / 17:44
У пералік трапілі тварог і тварожныя вырабы, масла з каровінага малака, маргарынавая прадукцыя, не расфасаваныя вытворцамі ў спажывецкую ўпакоўку. Выключэнне зроблена толькі для фермераў і фізічных асоб, якія прадаюць прадукты ўласнага вырабу.
Аб праекце гэтай пастановы стала вядома летам мінулага года, адзначае «Анлайнер». Тады неабходнасць новаўвядзенняў тлумачылася павелічэннем выпадкаў продажу фальсіфікату.