Суравікін больш не камандуе расійскімі войскамі ва Украіне
Камандуючым так званай Аб’яднанай групоўкай войскаў прызначаны начальнік Генштаба генерал арміі Валерый Герасімаў.
11.01.2023 / 18:36
Сяргей Суравікін узначаліў групоўку войскаў у пачатку кастрычніка. Адразу пасля гэтага пачалася тактыка масіраваных ракетных абстрэлаў.
Цяпер Суравікін будзе намеснікам Герасімава. Акрамя яго, намеснікаў яшчэ два: галоўнакамандуючы Сухапутнымі войскамі генерал арміі Алег Салюкоў і намеснік начальніка Генштаба генерал-палкоўнік Аляксей Кім.