Распачалі «спецыяльную вытворчасць» у дачыненні да экс-сілавіка Станіслава Лупаносава
Пра завядзенне «спецыяльнай вытворчасці» ў дачыненні да Станіслава Лупаносава паведаміў Следчы камітэт.
12.01.2023 / 18:49
Станіслаў Лупаносаў — падпалкоўнік ГУБАЗІКа, які падчас сваёй службы супрацоўнічаў з BYPOL. Паводле беларускай дзяржпрапаганды, ён перадаў BYPOL вялізны аб'ём інфармацыі пра спецслужбы.
З Беларусі зʼехаў у снежні 2020 года, пасля чаго быў унесены ў спіс асоб, якія «маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці».
Лупаносава абвінавачваюць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса:
- арт. 352 (неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй);
- арт. 356 (здрада дзяржаве);
- арт. 426 (перавышэнне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў).
Следчы камітэт рытуальна прадпісвае Лупаносаву прыехаць у Беларусь і даць яму паказанні. Але відавочна, што судзіць яго ў выніку будуць завочна.