«Яна нармальная, паверце вы мне!» Жыхары правінцыі запісалі эмацыйнае відэа ў абарону тушонкі — і парвалі тыкток
У Расонскім раёне знялі «распакоўку» тушонкі, каб даказаць крытыкам, што яна не рэдкая.
13.01.2023 / 14:22
Гісторыя пачалася з таго, што нейкі мужчына вырашыў разагрэць тушонку Аршанскага мясакамбіната і застаўся незадаволены.
«Вываліў на патэльню гарачую — тут няма мяса. Нейкія жылкі і вада», — абураецца ён у відэа.
У пераліку інгрэдыентаў тушонкі на першых пазіцыях пазначана свініна, вада пітная, скурка свіная. Але мяса ў кадры на паўкіло прадукту сапраўды мізер.
«Гэта жах — ежа для сабак», — выказаўся пакупнік.
Гэта відэа так абурыла двух жыхароў Расонскага раёна, што тыя вырашылі запісаць сваё першае відэа ў тыктоку ў адказ. Мяркуючы па абстаноўцы ў хаце і галасах, пара — аматары застолляў.
«І дзе яна дрэнная? Бяром лыжку, дастаём, — каментуе жанчына, перамешваючы тушонку. — Яна не рэдкая.
Яна зверху пакрытая жэле. Мы дадаём яе ў макарону, грэчку, рыс. Мы ямо яе — гэта нармальная тушонка. Смачная! Яна ў параўнанні з верхнядзвінскай і глыбоцкай самая лепшая, паверце вы мне!»
«Во лыжку пастаўлю, ё* тваю маць!» — кажа за кадрам яе сябар. Іншыя яго ацэнкі складана пераказаць цэнзурна.
Папярэджаем: у відэа шмат мату.
Відэа ў абарону аршанскай тушонкі сабрала 890 тысяч праглядаў.