Wildberries зноў адмяняе плату за вяртанне тавару

Wildberries з 14 студзеня ўсё ж адмяняе плату за вяртанне тавару, паведамляе МАРГ. Спісаныя раней грашовыя сродкі будуць вернутыя.

14.01.2023 / 19:10

Канал міністэрства паведамляе, што ў МАРГ паступіла вялікая колькасць зваротаў ад спажыўцоў аб неправамерным спагнанні платы за вяртанне тавару.

МАРГ, гаворыцца ў прэс-рэлізе, «правяло працу» з інтэрнэт-прадаўцом аб неабходнасці выканання заканадаўства аб абароне правоў спажыўцоў і вяртанні неправамерна спісаных грашовых сродкаў.

З 14 студзеня інтэрнэт-крама адмяніла плату за вяртанне тавару, які не падышоў.

Спісаныя раней грашовыя сродкі за вяртанне тавару будуць вернутыя спажыўцам да 17 студзеня ўключна.

Інтэрнэт-крама wildberries.by ўжо некалькі разоў уводзіла плату за вяртанне тавару, але затым адмяняла сваё рашэнне.

Nashaniva.com