Рэцэпт на выхадныя. Хлебны пудынг з яблыкамі — арыгінальны і эканомны

Чэрствы хлеб не выкідайце. Калі не любіце размочваць яго ў каве з малаком, зрабіце з яго смачны пудынг, як англічане робяць. Пудынг з яблыкамі і разынкамі не горшы за звыклы яблычны пірог.

22.01.2023 / 13:03

Фота: BBC Food

Каб зрабіць хлебны пудынг з яблыкамі, вам спатрэбіцца:

  1. Пакладзіце разынкі ў невялікую міску, заліце іх чаем і пакіньце замочвацца.
  2. Аблупіце садавіну, выражце сярэдзінкі, нарэжце на долькі і пакладзіце ў міску з вадой і некалькімі кроплямі выціснутага лімоннага соку.
  3. Вышмаруйце маслам форму для запякання і разагрэйце духоўку да 200 градусаў.
  4. Павольна разагрэйце малако ў каструлі, потым дадайце масла і дайце яму растаць. Адстаўце каструлю з гэтай сумессю ўбок, каб малако і масла крыху астылі, але пры гэтым заставаліся цёплыя.
  5. Пакладзіце ў міску яйкі, 100 грамаў цукру, карыцу, мускатны арэх і ваніль. Узбіце іх венчыкам ці міксерам, пакуль сумесь добра не перамяшаецца. Дадайце малако з маслам, зноў узбіце.
  6. Разарвіце хлеб на кавалкі і выкладзіце іх у пашмараваную маслам форму для запякання. Вы можаце браць хлеб са скарынкай або без яе — на ваш густ. Адцадзіце разынкі і рассыпце іх па хлебе, а потым пакладзіце зверху нарэзаную садавіну. Уліце яечнае цеста і пасыпце рэштай цукру.
  7. Выпякайце 30 хвілін або пакуль пудынг не застыне і на ім не з’явіцца залацістая скарыначка.
  8. Падавайце пудынг з марожаным, заварным крэмам ці смятанай.

Рэцэпт на выхадныя. Пудынг Евы — 200-гадовая брытанская страва

Хочаце захоўваць яблыкі дома? Вось як гэта рабіць, каб яны не згнілі

Рэцэпт на выхадныя. Рысавы пірог з апельсінам — проста і сытна

Nashaniva.com