Яшчэ адну кнігу прызналі экстрэмісцкай
Зборнік «Вызваленыя і заняволеныя. Польска-беларускае памежжа 1939—1941 гг. у дакументах беларускіх архіваў» з'явіўся ў рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў 17 студзеня па рашэнні суда Цэнтральнага раёна Мінска.
17.01.2023 / 14:01
Кнігу выдалі ў 2021 годзе ў Мінску. У ёй адлюстраваны адносіны насельніцтва Заходняй Беларусі да палітычных, сацыяльна-эканамічных і культурных пераўтварэнняў савецкай улады ў перыяд з верасня 1939 па чэрвень 1941 года.
Зборнік выйшаў пры дапамозе Цэнтра польска-расійскага дыялогу і ўзаемаразумення.