Wildberries аштрафавалі за платнае вяртанне тавару

Суд Фрунзенскага раёна Мінска вынес рашэнне аб накладанні штрафу на інтэрнэт-краму Wildberries за платнае вяртанне тавару. Рашэнне было прагназаванае, бо ў суд на кампанію падало само Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ).

17.01.2023 / 22:33

Судовыя пасяджэнні прайшлі 16 і 17 студзеня, па выніках якіх кампаніі выпісалі два штрафы — у 9 і 10 базавых велічынь (333 і 370 рублёў).

«У адпаведнасці з рашэннямі суда Фрунзенскага раёна Мінска на службовую асобу інтэрнэт-крамы Wildberries накладзеныя штрафы ў памеры дзевяці і дзесяці базавых велічынь (1 БВ — Br37)», — расказалі ў МАРГ.

Раней Wildberries ужо ўводзіў платнае вяртанне тавару, але адмяніў яго ў верасні па патрабаванні МАРГ. У снежні плата за вяртанне тавару вярнулася, а 14 студзеня інтэрнэт-крама зноў заявіла аб адмене платнага вяртання.

Чытайце таксама:

Wildberries зноў адмяняе плату за вяртанне тавару

Wildberries зноў хацеў увесці плату за вяртанне тавару, МАРГ зноў забараніла

Wildberries паспрабаваў зменшыць тэрмін захоўвання тавараў, але ўрэшце адкруціў усё назад

Nashaniva.com