Фігурантаў «справы ЧКБ» асудзілі завочна на 12 гадоў калоніі
У Мінскім гарадскім судзе завяршыўся завочны суд па справе «Чорнай кнігі Беларусі», па якой праходзілі адразу пяць чалавек: Яніна Сазановіч, Дзмітрый Навоша, Данііл Багдановіч, Валерыя Занямонская і Вольга Высоцкая.
18.01.2023 / 12:20
Усе яны знаходзяцца за мяжой, таму іх судзілі ў парадку «спецвытворчасці».
Суддзя Наталля Бугук прысудзіла ім па 12 гадоў зняволення.