Пуцін: Расія пачала «спецаперацыю», каб спыніць вайну
Пра гэта прэзідэнт Расіі заявіў на сустрэчы з ветэранамі і жыхарамі блакаднага Ленінграда.
18.01.2023 / 16:42
Фота: AP
«Па сутнасці, поўнамаштабныя ваенныя дзеянні на Данбасе з 2014 года не спыняліся — з ужываннем цяжкай тэхнікі, артылерыі, танкаў і авіяцыі. Гэта ўсё адбывалася. Усё, што мы робім сёння, у тым ліку і спецыяльная ваенная аперацыя, — гэта, як я ўжо неаднаразова казаў, спроба спыніць гэтую вайну», — сказаў Пуцін.
Паводле слоў Пуціна, расійскія ўлады не маглі не адрэагаваць на тое, што пачало адбывацца ва Украіне пасля Еўрамайдана ў 2014 годзе і змены ўлады, «калі пачалі па сутнасці вынішчаць людзей, якія жывуць на гэтых тэрыторыях».
«Нічога нам не заставалася акрамя таго, што мы робім цяпер», — дадаў ён.