З беларускім дыпломам можна будзе працаваць у Зімбабвэ

Лукашэнка ўхваліў праект Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Беларуссю і Зімбабвэ па пытаннях узаемнага прызнання дакументаў аб адукацыі ў якасці асновы для правядзення перамоў. Адпаведны ўказ №13 падпісаны 19 студзеня, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

19.01.2023 / 23:01

Лукашэнка з прэзідэнтам Зімбабвэ Эмерсанам Мнангагва

На правядзенне перамоў па праекце мемарандума ўпаўнаважанае Міністэрства адукацыі Беларусі. Яму дазволена пры неабходнасці ўносіць у яго змены, якія не маюць прынцыповага характару.

Ведамства таксама упаўнаважанае на падпісанне дакумента пры дасягненні дамоўленасці ў межах ухваленага праекта, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

Чытайце таксама:

Беларусь і Зімбабвэ рыхтуюць дамову аб узаемным прызнанні дыпломаў

У Зімбабвэ адмовіліся ад закупу пажарных машын у Беларусі

Пасольства Беларусі цяпер будзе і ў Зімбабвэ

Nashaniva.com