Украінскі генштаб ускосна пацвердзіў паўакружэнне Бахмута
Украінскі генштаб у зводцы на раніцу панядзелка ўскосна пацвярджае, што расійскія войскі як мінімум блізкія да таго, каб узяць Бахмут у аператыўнае акружэнне, гэта значыць, перарэзаць асноўныя шляхі да яго.
23.01.2023 / 09:08
Фота AP
Сярод населеных пунктаў, у раёне якіх украінскія вайскоўцы ў апошнія суткі адбівалі атакі, у ранішняй зводцы з'явілася вёска Ступачкі. Гэтая вёска размешчаная на дарозе, якая злучае Бахмут з горадам Канстанцінаўка, які быў для гарнізона Бахмута важным вузлом забеспячэння.
Ідуць баі, згодна са зводкай, і ў самім Бахмуте.
Пры гэтым генштаб піша ў зводцы, што на ліманскім, аўдзееўскім і запарожскім кірунках расіяне «вялі беспаспяховыя наступальныя дзеянні», а на бахмуцкім кірунку — «працягвалі наступальныя дзеянні».