Naviband і ўкраінская спявачка Tayanna запісалі песню на беларускай і ўкраінскай мовах ВІДЭА

Аўтары песні адзначылі, што асабліва важна цяпер паказаць, наколькі блізкія народы, а таксама беларуская і ўкраінская мовы.

27.01.2023 / 16:44

Беларускі гурт Naviband разам з украінскай спявачкай Tayanna (Таццяна Рашатняк) запісалі песню «Бяжы» на беларускай і ўкраінскай мовах і прэзентавалі відэакліп.

Тэкст і музыку напісаў удзельнік гурта Naviband Арцём Лук’яненка. Пераклад на ўкраінскую мову зрабіла ўкраінская спявачка. Беларускую частку песні выконвае Ксенія Жук, а ўкраінскую — Таццяна Рашатняк.

Nashaniva.com