Агурбаш больш не вінная «Белкаапсаюзу» за футры

Запіс аб абавязку спявачкі беларускага паходжання Анжалікі Агурбаш па іску ўнітарнага прадпрыемства «Белзнешгандаль Белкаапсаюза» прыбраны з банка звестак Федэральнай службы судовых прыставаў Расіі, піша Sputnik.

27.01.2023 / 18:54

Раней у гэтым рэестры значылася сума каля 6 млн расійскіх рублёў (каля 230-240 тыс. беларускіх). Гэта было абавязацельства за партыю футравых вырабаў, якія Агурбаш брала на рэалізацыю ў «Белзнешгандлю Белкаапсаюза». Дамову бакі заключылі ў лістападзе 2018 года.

Агурбаш павінна была рэгулярна пералічваць грошы ад продажаў, але не рабіла гэтага. У выніку кампанія з сістэмы Белкаапсаюза падала іск у Эканамічны суд Мінска. У 2021-м ён быў задаволены, і матэрыялы перадалі ў Расію, дзе пастаянна жыве спявачка. У спісе вырабаў, якія яна павінна была вярнуць (або выплаціць грошы) былі футры, футравыя камізэлькі, сумкі і галаўныя ўборы.

Як спявачка залагодзіла гэтую справу, пакуль што інфармацыі няма.

Чытайце таксама:

«Белкаапсаюз» працягвае вайну з Анжалікай Агурбаш — няма ні грошай, ні футраў

«Лепей адседжу, але ўцякаць не буду». Анжаліка Агурбаш расказала пра «футравы іск» на $82 000 і новую крымінальную справу

Расійскія прыставы па запыце беларускага боку спаганяюць з Анжалікі Агурбаш больш за $80 тысячаў

Nashaniva.com