Ва Украіне ствараюцца першыя ў свеце роты аператараў ударных беспілотнікаў

Навігацыя будзе ажыццяўляцца пры дапамозе сістэм «Starlink» Ілана Маска.

28.01.2023 / 09:37

Фота: Генеральны Штаб УСУ

Ва ўкраінскай арміі пры дапамозе праграмы «Армія дронаў» фармуюцца першыя ў свеце ўдарныя роты БПЛА. Пра гэта 27 студзеня ў сваім фэйсбуку паведаміў Генеральны Штаб УСУ.

Згодна з распараджэннем Галоўнакамандуючага УСУ генерала Валерыя Залужнага, для рэалізацыі праекта створаны Каардынацыйны штаб з ключавымі міністэрствамі і службамі.

«Гэта неабходна для ўвасаблення шэрагу ключавых рэформаў і маштабавання вытворчасці БПЛА з мэтай забяспечыць імі ўкраінскую армію», — падкрэсліваюць у Генштабе УСУ.

Адзначаецца, што ўжо адабраны самыя прафесійныя вайскоўцы, якія ўзначаляць гэтыя ўдарныя роты. Кожная з іх атрымае беспілотнікі і боепрыпасы да іх, а таксама сістэмы Starlink і іншае неабходнае абсталяванне для знішчэння ворага.

Чытайце яшчэ:

Ва Украіне загінуў беларус-добраахвотнік Эдуард Лобаў 

Зяленскі: Пасля ўварвання ва Украіну Пуцін для мяне — ніхто 

Першыя «лаўцы шахедаў» ужо працуюць

Nashaniva.com